Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-журба:янка-журба-дзед-мароз

Янка Журба — Дзед Мароз

У вопратцы белай
Шырокай, даўгой
З вялікай пушыстай
Мятлой-барадой

Прыйшоў к нам здалёку
Дзядуля Мароз,
Завеі і холад
З сабою прынёс.

У бель апранае
Ён дрэвы, кусты,
На рэчках, азёрах
Будуе масты.

Па вуліцы ходзіць
Ды снегам хрушчыць,
Вятры з сабой водзіць,
У дровах трашчыць.

Ён грукае ў сцены
I хат і сяней
Ды голасам гулкім
Склікае дзяцей:

«Выходзьце, рабяты!
Час ладзіць каток.
Дык жыва ж за працу,
Шумлівы гурток!»

1921

Падобныя старонкі

творы/янка-журба/янка-журба-дзед-мароз.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki