Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:цішка-гартны:цішка-гартны-зімовы-вечар

Цішка Гартны — Зімовы вечар

Свеціць месяц серабраны,
Зоркі рэзва зіхацяць;
Дрэвы інеем убраны,
Зачарованы стаяць.
Па шырокаму абшару,
Неагляднаму кругом,
Плывуць цені лёгкай хмары
То паціху, то бягом.
Ўжо гуляе разам з імі
Вёрткі дзед – стары мароз
І ліе вакол вачыма
Міліёны іскраў-слёз.

Падобныя старонкі

творы/цішка-гартны/цішка-гартны-зімовы-вечар.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki