Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-купала:янка-купала-мароз

Янка Купала — Мароз

Іду я, сняжысты, ўсясільны,
Па сцежках-пуцінах пустых,
І ночкай, і днём безупынна
Пільную абшараў сваіх.

Бязмежна, ўладарна паную
Пад сховаю пушчавых вех,
Каронаю бор мне зялёны,
А тронам-пасадам бел-снег.

Палац мой – лес буйны, вяцвісты
Ірдзіцца брыльянтамі скрозь,
Мне воўк і мядзведзь у паслугах,
Мне служаць вавёрка і лось.

Як пухам, сняжком пасыпаю
І хвою, і ёлку, і клён;
Хто ў госці ка мне забярэцца,
Тулю тых, галублю іх сон.

І казкі шапчу ім аб шчасці,
І цемру зганяю з вачэй…
Хадзіце, хадзіце к Марозу!
Хадзіце у госці хутчэй!

1921

Падобныя старонкі

творы/янка-купала/янка-купала-мароз.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki