творы:янка-галубовіч:янка-галубовіч-у-госці-да-рачулкі
Янка Галубовіч — У госці да рачулкі
Сцяжынка вывела мяне да вузенькай, як раўчучок, рачулкі, якую з двух бакоў абступалі кусты чаромхі і парэчак.
Вада ў рачулцы празрыстая, як сляза. Было нават відаць, як ад хуткага цячэння на дне варушыліся жвірынкі, ляжалі шэрыя дробныя каменьчыкі.
Наперадзе моцна трэснула сухая галінка: да рачулкі падыходзіў лось-велікан.
Лось піў ваду доўга, а калі наталіў смагу, ускінуў угору пысу і захроп.
Я стаіўся ў кустах і чакаў, хто яшчэ завітае да рачулкі ў госці.
Чакаў нядоўга. Нават не згледзеў, з якога боку з’явілася зграбная козачка. Прыкленчыла на пярэднія ногі і пачала піць ваду.
Прыбегла ў госці да рачулкі і ласка.
Спяшалася, цякла сярод лесу рачулка. Такая патрэбная: і чалавеку, і зверу, і птушцы.
Падобныя старонкі
творы/янка-галубовіч/янка-галубовіч-у-госці-да-рачулкі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin