творы:леанід-галубовіч:леанід-галубовіч-людскою-разумнаю-воляй
Леанід Галубовіч — Людскою разумнаю воляй...
Людскою разумнаю воляй
Акрэслены песенны час,
I наша адвечная доля
Заўсёды залежыць ад нас.
Зайздрошчу птушынаму лёсу:
На волі, спяваючы, жыць.
Як птушкі ў лясах безгалосай,
Людзей не шукай без душы.
Блакітнае чыстае неба,
3 бярозавым гаем зямля,
А больш і нічога не трэба
Для светлай душы салаўя.
Гармонія правіць Сусветам.
I ведама з даўніх часоў:
Там больш на Радзіме паэтаў,
Дзе больш салаўіных лясоў.
Падобныя старонкі
творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-людскою-разумнаю-воляй.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin