творы:леанід-галубовіч:леанід-галубовіч-я-раб-паэзіі
Леанід Галубовіч — Я — раб паэзіі...
Я — раб паэзіі. I ўсё ж надзіва
Шчаслівы, што — як вязень ланцугом
Прыкуты сваёй мовай да Радзімы
I разам да сусвету усяго.
Што ўсё часцей я адчуваю змову
Душы і сэрца з забеллю бяроз…
Што апраўдае?
Апраўдае мова,
Якую маці вышаптала скрозь,
Мой лёс гадаючы…
Падобныя старонкі
творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-я-раб-паэзіі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin