Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-галубовіч:янка-галубовіч-сустрэча-з-выдрай

Янка Галубовіч — Сустрэча з выдрай

(скарочана)

Я злавіў ладную плотку. Укінуў рыбіну ў ямку з вадой. Праз хвілін пяць злавіў яшчэ адну, крыху меншую. Зняў з кручка і павярнуўся да ямкі, каб апусціць плотку ў ваду, і ажно аслупянеў. Каля ямкі з маёй плоткай ў зубах сядзела выдра.
Нязваная госця і не думала ўцякаць. Спакойна, нават цікаўна разглядала мяне бліскучымі чорнымі вочкамі. Я пляснуў у ладкі. Выдра спуджана падскочыла, выпусціла плотку з зубоў. Але тут жа зноў ухапіла яе зубамі і сіганула ў асаку.
Болей выдру каля рэчкі ўбачыць не давялося. Але кожны дзень я пакідаў у ямцы дзве-тры плоткі. Раніцою, калі прыходзіў сюды, ямка была пустая.

Падобныя старонкі

творы/янка-галубовіч/янка-галубовіч-сустрэча-з-выдрай.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki