Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-галубовіч:янка-галубовіч-сойкі-і-дубкі

Янка Галубовіч — Сойкі і дубкі

Па дарозе дамоў за невялікім пагорачкам, у лагчынцы, убачыў ладную чародку маладзенькіх дубкоў. Раслі яны адзін каля аднаго зусім блізенька, і налічыў я іх ажно дваццаць шэсць штук. «Адкуль яны ўзяліся тут? Паблізу ж дуба няма!» – міжволі варухнулася ў галаве думка.
У рэшце рэшт датумкаў: мабыць, сойкі сюды жалуды прынеслі. Гэта ж яны ды яшчэ вавёркі хаваюць на зіму жалуды ў лясны падсціл!..

Падобныя старонкі

творы/янка-галубовіч/янка-галубовіч-сойкі-і-дубкі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki