творы:якуб-колас:якуб-колас-усход-сонца
Гэта старая версія дакумента!
Якуб Колас — Усход сонца
Сноп праменняў, пышна ўзняты,
Сее бляск-чырвонцы –
Гэта неба сцеле шаты
На дарогу сонцу.
Над палямі мрок прарваўся,
Па нізах расплыўся,
Лес туманам заснаваўся,
Луг расой абмыўся.
Агнявыя валаконцы
Ткуцца ў шоўк чырвоны –
Гэта хмаркі ладзяць сонцу
І дзяньку кароны.
Як прыемна пахне збожжа!
А вакол – спакойна!
Эх, як слаўна, як прыгожа,
Хораша, прыстойна!
І сабрала неба фарбы
Колераў дзівосных…
І дзе ёсць такія скарбы
Гожства, сугалосся?!
Падобныя старонкі
- сонца-не-стаіць-на-месцы
- на-ўсходзе-сонца
творы/якуб-колас/якуб-колас-усход-сонца.1755963915.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin