Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-хомчанка:васіль-хомчанка-фарбы-возера

Васіль Хомчанка — Фарбы возера

(з апавядання «Сцёпка»)

Я і Сцёпка ідзём па лясной дарозе. Мы спяшаемся на Сітняговае возера. Вельмі рана. Хутка ўзыдзе сонца.
Падыходзім да возера.
Сцюдзёнае і ружовае, спакойна стыне яно пад ранішнім, такім жа ружовым небам. Пасохлае трысцё на ўзбярэжжы пасерабрыў іней.
Узыходзіць сонца. Быццам залатым дажджом сыпанула па зямлі. Усё адразу ажывае, зіхаціць і прыходзіць у рух. Возера, растварыўшы ў сабе фарбы зары, успыхвае сінявой.
Сцёпка сцішаны і ўсхваляваны. Мабыць, упершыню ў жыцці ён бачыць такую раніцу.

Падобныя старонкі

творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-фарбы-возера.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki