Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:якуб-колас:якуб-колас-усход-сонца

Якуб Колас — Усход сонца

Сноп праменняў, пышна ўзняты,
Сее бляск-чырвонцы –
Гэта неба сцеле шаты
На дарогу сонцу.

Над палямі мрок прарваўся,
Па нізах расплыўся,
Лес туманам заснаваўся,
Луг расой абмыўся.

Агнявыя валаконцы
Ткуцца ў шоўк чырвоны –
Гэта хмаркі ладзяць сонцу
І дзяньку кароны.

Як прыемна пахне збожжа!
А вакол – спакойна!
Эх, як слаўна, як прыгожа,
Хораша, прыстойна!

І сабрала неба фарбы
Колераў дзівосных…
І дзе ёсць такія скарбы
Гожства, сугалосся?!

Падобныя старонкі

творы/якуб-колас/якуб-колас-усход-сонца.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki