творы:якуб-колас:якуб-колас-рак-вусач
Якуб Колас — Рак-вусач
Пад карэннямі ракіты
Рак сядзіць, вусач сярдзіты,
З доўгімі вусамі,
З чорнымі вачамі,
Зыркімі, лупатымі,
З лапамі разгатымі,
Шырачэзны ў шыі,
Клешні – во якія!
А як вусам павядзе –
Страшна робіцца ў вадзе!
Рыбкі хвосцікам мяльнуць,
Ды галоўкамі кіўнуць
І хутчэй наўцекача
Ад страшнога вусача.
Падобныя старонкі
творы/якуб-колас/якуб-колас-рак-вусач.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin