творы:вацлаў-ластоўскі:вацлаў-ластоўскі-варона-і-рак
Вацлаў Ластоўскі — Варона і рак
Ляціць варона па-над ракой і каркае, ды так каркае, што не ўцярпеў рак сядзець у сваёй норцы і вылез паўзірацца, чаго яна галосіць. Вылез рак і пытае ў вароны:
– Чаго ты гэткі гвалт падняла?
– Чаго я гвалт падняла? Кожны будзе крычаць на маім месцы: гняздо, у якім я вясну веснавала і лета летавала, цяпер цалкам усё засмечана.
– А куды ж ты цяпер ляціш? – пытае рак.
– Новае гняздо шукаць!
Падумаў-падумаў рак дый кажа:
– Э, кумка, дарэмная твая турбота, бо ты ж і новае гняздо засмеціш…
Падобныя старонкі
творы/вацлаў-ластоўскі/вацлаў-ластоўскі-варона-і-рак.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin