Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:мікола-чарняўскі:мікола-чарняўскі-ці-рака-ці-ра-ка

Мікола Чарняўскі — Ці рака́, ці ра́ка?

Крочыць з вудай Васілёк
Вулічнай сцяжынай.
Дружбакі крычаць здалёк:
Што злавіў, скажы нам?

Разгубіўся –
Не пазнаць.
Стогне небарака,
Бо не знае,
Як сказаць:
Ці рака́, ці ра́ка?

Падобныя старонкі

творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ці-рака-ці-ра-ка.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki