творы:юрась-свірка:юрась-свірка-з-першым-снегам
Гэта старая версія дакумента!
Юрась Свірка — З першым снегам
З першым снегам,
З першым снегам!
Зноў на горку вам пара.
З першым снегам,
З першым снегам,
Дзеці нашага двара!
Снегам чыстым,
Лёдам чыстым
Пачынаем кожны год.
Снег бялюткі,
Снег іскрысты.
Як люстэрка, гладкі лёд.
З першым снегам,
З першым снегам,
Не сядзіцца дзетвары.
Звонкім смехам,
Звонкім смехам
Напаўняюцца двары.
З першым снегам,
З першым снегам,
Непаседы-дружбакі!
З лёгкім бегам,
З лёгкім бегам,
Санкі, лыжы і канькі!
Падобныя старонкі
- першы-снег
- першы-снег-3700
творы/юрась-свірка/юрась-свірка-з-першым-снегам.1755963907.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin