Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-лужанін:максім-лужанін-снег

Максім Лужанін — Снег

Вось заладзілі дажджы,
Сеў і з хаты не бяжы.

Толькі вечарам учора
Падмярзаць стаў панадворак,

Хмары некуды сплылі,
Зоры ў небе зацвілі…

А пасля ўсхадзіўся вецер,
Выў у коміне ўвесь вечар.

Так я з гэтым і заснуў,
А на ранне, як зірнуў, –
Вось, здаецца б, і пабег:
Белы,
Белы,
Белы
Снег.
Ветру нудна не было,
Накруціла, намяло:

А далёка,
А глыбока,
А высока,
Аж да вокан!
І на полі,
І на голлі,
Дзе ні глянеш,
Дзе ні станеш, –
А-я-яй! Які сняжок:
Што ні ступіш, дык слядок.

Падобныя старонкі

творы/максім-лужанін/максім-лужанін-снег.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki