Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эліза-ажэшка:эліза-ажэшка-зімовым-вечарам

Эліза Ажэшка — Зімовым вечарам

Дзеянне апавядання «Зімовым вечарам» адбываецца ўзімку, зорнай ноччу. У беларускай вёсцы з’яўляецца невядомы вандроўнік, які завітвае ў хату бондара Сымона Мікулы. У гэты самы час малодшы сын бондара Аляксей акурат расказвае гісторыю пра нейкага Бонка, які некалі забіў трох чалавек, быў асуджаны, уцёк, а цяпер, паводле ўсіх прыкметаў, зноў павінен быць недзе побач.
Неўзабаве Сымону Мікуле робіцца зразумелым, што Бонк – гэта яго старэйшы сын Ясік і што менавіта ён цяпер вярнуўся ў сваю родную хату… Эліза Ажэшка паказвае сябе тонкай знаўцай не толькі побыту беларускіх сялян, але і ладу іх мыслення, іх забабонаў і інстынктаў.


Крыніца: Баршчэўскі Л.П., Васючэнка П.В., Тычына М.А. Словы ў часе. Літаратура ад рамантызму да сімвалізму і нашаніўскага адраджэння. Санкт-Пецярбург, 2014

Падобныя старонкі

творы/эліза-ажэшка/эліза-ажэшка-зімовым-вечарам.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki