Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:кастусь-жук:кастусь-жук-беларуская-зіма

Кастусь Жук — Беларуская зіма

Беларуская зіма –
Гэта цуд, паверце.
Прыгажэй нідзе няма
Аж на цэлым свеце.

Дрэвы – ў снежным серабры.
Хаты – ў шапках белых.
Лес – кашлаты і стары –
Быццам амярцвелы.

А як пройдуцца вятры
Па зямных прасторах –
Ты убачыш на двары
Мірыяды зорак.

Вока будуць чараваць
Светлячкі-сняжынкі.
Будуць лыжнікаў склікаць
Горкі і сцяжынкі.

Падобныя старонкі

творы/кастусь-жук/кастусь-жук-беларуская-зіма.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki