Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдуард-валасевіч:эдуард-валасевіч-узнагароды

Эдуард Валасевіч — Узнагароды

У сувязі з адною датай
Узнагароджвалі звяроў.
Старшынстваваў Казёл, а сакратарстваваў
Баран рагаты.
Вядома, шмат было прамоў,
Параднасці, шуміхі,
Каму ўручылі грамату, каму медаль –
Усіх успомнілі – ад Пацука і да Ласіхі,
Аднаго Вожыка, на жаль,
Маўчаннем абышлі ўсе ціха.
– Ты што так падкачаў сябрук?–
З ухмылкай калупнуў Барсук,–
За што такая на цябе апала!..
– Ну, не далі,
Дык сонца з неба ўпала?
Або патоп стварыўся на зямлі?
Чаго цябе так гэта ўстурбавала?..
– Э не! – Барсук не сунімаўся, –
Калі б Мядзведзя ты не падкалоў,
Каб прад Зубром, як Ліска, выгінаўся,
Тады б табе Казёл медальку прыкалоў,
Ты б без увагі не астаўся…
Не пніся на ражон! Будзь трохі дыпламатам…
І станеш нават лаўрэатам!

Цяпер адкінем алегорыі…
Трапляюцца на вочы некаторыя:
– Перад начальствам рады стаць,
Здаецца, на карачкі
Дзеля падачкі…
Але ж ці можна забываць,
Што Чалавек – вянец прыроды!
Што Чалавек – гучыць так горда!
Давайце годнасць Чалавека паважаць!

Падобныя старонкі

творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-узнагароды.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki