Эдуард Валасевіч — Кот і Вожык
– Здарова! Колькі, браце, год?!
Ну, як жывём ды можам?
Апавядай мне, Кот, –
Сказаў пры стрэчы Вожык.
– А што апавядаць? Жыву як бог!
Ў такое месца цёпленькае трапіў –
Ем і кілбасы, і смятану, і тварог
І сплю па-царску, на канапе…
– Знішчаеш пацукоў? Ці ловіш ты мышэй?
– Ды што ты! Бяры, браток, вышэй –
Мурлыкаю на сон гаспадару
Ды боты спінкаю пушыстай тру…
Вось тут і ўся работа!
Калі б не быў ты гэтакі калючы
І лашчыцца б, як я, умеў –
Дык жыў бы прыпяваючы: і піў, і еў,
Ніякіх клопатаў не меў!
– Э, не! – зачмыхаў Вожык грэбліва. –
Хоць залатыя горы абяцай –
Ля ног не стану ацірацца!
Высока годнасць чалавечую трымай,
Нам не да твару прыніжацца…
Свой дабрабыт, аўтарытэт стварай
Не ўгодніцтвам,а працай!