творы:эдуард-валасевіч:эдуард-валасевіч-сама
Эдуард Валасевіч — Сама
Вавёрачка арэшак ухапіла,
І так і сяк яго на зуб бярэ,
Але ці не хапае сілы,
Ці дужа цвёрды той арэх,
Ды ён не паддаецца…
– Давай сюды! –
Матуля весела смяецца. –
Малая ты яшчэ, дапамагу,
Бо кволенькія зубкі…
– Не дам! – Вавёрачка надзьмула губкі. –
Сама я раскусіць змагу!
І што б вы думалі?
Хапіла сілы,
Хоць не адразу… Ды сама
Арэшак раскусіла!
Падобныя старонкі
творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-сама.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin