творы:эдуард-валасевіч:эдуард-валасевіч-камар-званар
Эдуард Валасевіч — Камар-званар
У лесе, ля балота, жыў Камар…
Ад іншых знешне ён не вызначаўся:
Меў крылы і насаты твар,
Ад сонца ў лазнякі хаваўся.
Ды вось бяда – быў несусветны ён званар!
Якую плётку ні пачуе –
Раструбіць, параззвоніць на ўвесь край…
Ну хоць ты вушы затыкай!..
Пакуль яго хто курадымам не ўтаймуе.
Сябры, калі спаткаеце ў школе плеткара,
Напомніце яму пра Камара.
Падобныя старонкі
творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-камар-званар.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin