Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-барадаты-камар

Станіслаў Шушкевіч — Барадаты камар

Голіць муха камара
Брытваю тупою,
Дзе ж уседзець камару –
Круціць галавою:
– Не пайду я да цябе
Больш сюды галіцца,
Ты не голіш бараду,
А ірвеш, сястрыца.

Ходзіць з той пары камар
Дзедам барадатым,
Нездаволена бубніць
Каля кожнай хаты.

1957

Падобныя старонкі

творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-барадаты-камар.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki