Эдуард Валасевіч — Гарлапан
Студэнты ехалі на цаліну…
Уборка ураджаю – важная задача!
І ў сэрцах маладых, гарачых
Задачу гэту ясную, адну,
Якую вырашыць было ім трэба,
Яны ў далёкі везлі край,
Каб там сабраць багаты ўраджай.
Ды раптам… на пероне, быццам з неба,
Прамоўца аб’явіўся
І так замалаціў – аж пот цурком наліўся:
– Таварышы! У гэты урачысты момант
Мы… Вы… Сядзець не можам дома.
Збяром, таварышы, да каліва дабро!
Ото уклад наш, ваш у велічны падмурак.
І хоць у валасах маіх свіціцца серабро,
Я з вамі б з радасцю падаўся да Амура,
Але… кхе-кхе… я нездароў…
– А сын дзе ваш, што вучыцца у нас? –
Хтось выгукнуў з хлапцоў.
– Сынок? Турыстам едзе на Каўказ…
І ўраз
Асекся, супыніўся,
Як прывід, ён з перона змыўся,
Нібы карова языком злізала.
Хоць гарлапанаў гэткіх мала,
Якія сеюць ды малоцяць толькі языком.
Ды ёсць, каб на іх гром!