Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдуард-валасевіч:эдуард-валасевіч-вучоны-бугай

Эдуард Валасевіч — Вучоны Бугай

Бугай саноўны выправіў сынка у школу,
І той, хоць з горам папалам,
Ды навучыўся бэкаць сам.
Такія поспехі чым не пахвальны для жывёлы?
Ды татка не спыніўся тут:
– Ён скончыць інстытут!
Аспірантуру!
А там, дасць бог, дактарантуру!
– Ды злітуйся над ім, –
Ўзмалілася Карова, –
Ну быў бы ён, як ты, здаровым,
А то ж цялё яшчэ зусім…
З яго даволі, што засвоіў ён асновы,
Цяпер пабрыкацца яму – ну самая пара,
А там нявесту падбяром з суседняга двара,
І… справа за вяселлем!
– Ча-а-го? – Бугай зароў шалёна, –
Аб’елася ты блёкату або другога зелля?
Ён будзе Бугаём вучоным!
І, скарыстаўшы свой высокі сан,
Сынка цягнуў ён у навуку,
Хоць разбіраўся той

у ёй,

Што ў бібліі Баран.
Сказаць, па шчырасці – ну не жыццё было

яму, а мука,

Усох,
Аблез і аблысеў,
І хоць, ён лоб бычыны меў –
Не вытрымала галава. Не даў, напэўна, бог…

Дадам два словы:
А рацыя была ў каровы!

Падобныя старонкі

творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-вучоны-бугай.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki