Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдуард-акулін:эдуард-акулін-ронда

Эдуард Акулін — Ронда

Да рук гарачых ліпне гліна,
здаецца, пальцы сочаць кроў…
А ён нагою зноў і зноў
ганяе ўвішны круг няўпынна.
І вырастае прыгажосць
у таямніцы рухаў-чараў,
нібы вяртае маладосць
майстэрства боскага ўладар –
Ганчар.
Напэўна, так калісьці Творца
на адзіноце сярод хмар,
натхнёны духам сваёй моцы,
ствараў Адама – сына мар,
не склаўшы рук да самай ночы,
як той Ганчар.

Падобныя старонкі

творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-ронда.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki