Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-салавей:алесь-салавей-рандо

Алесь Салавей — Рандо

Агонь гарыць. I цемры лонь
яго ў абоймы ўзяць не ў стане.
Нат неба сіняга аблонь
пунсуе, бы ў зіхценні рання.
Падкіну дроў. Хай цьмы супонь
рве ноч. Хай блізіцца світанне,
збудзіўшы дрэмнай шыры сонь, –
не згасне ў парасьным саяне
агонь.

Калі жыцця дні да змяркання
ідуць і срэбрам беляць скронь –
ты йшчэ не згас. Пакуль дыханне
бадзёрыць кроў – рукі далонь
ў сардэчным чуе трапятанні
агонь.

27.08.1943

Падобныя старонкі

творы/алесь-салавей/алесь-салавей-рандо.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki