творы:міхась-кавыль:міхась-кавыль-рандо
Міхась Кавыль — Рандо
Веру: смагу ўталю бруёй Случы,
Нарву лілеяў, кіяшоў, аеру;
Мяне уцягне з галавою далячынь, веру.
Калісьці там, на Поўначы, падлеглы зверу,
Цынготна-хворы, я ледзь ногі валачыў,
Ды выжыў, бо не траціў у збавенне веру.
Цяпер – бадзяжныя шляхі. Не ў нас ключы
Ад брамаў княжых. Жабраком няма даверу,
Але ўскросне Збаўца, павядзе на чын, веру.
Падобныя старонкі
творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-рандо.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin