Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдуард-акулін:эдуард-акулін-жанчына

Эдуард Акулін — Жанчына

Жанчына — сасуд без дна…
Дакладней — Сусвет сусветаў.
Сам Бог у яго віна
наліў, каб натхняць паэтаў.

Заблудзяцца ночы ў днях
у пошуках апахмелкі…
Жанчына — сасуд без дна
для тых, хто душой нямелкі.

Камусьці — фрагмент рабра,
узноўлены клон Адама…
А мне — акіян святла —
Каханая, Муза, Мама.

Падобныя старонкі

творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-жанчына.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki