Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:анатоль-вярцінскі:анатоль-вярцінскі-жаночая-гордасць

Анатоль Вярцінскі — Жаночая гордасць

Ёсць звон ручая, ёсць свежасць рос,
ёсць веліч вяршыні горнай.
I ёсць яшчэ адно з дзівос,
гэта — жаночая гордасць.

Яна — не прыхамаць, не капрыз,
не д'ябальская забава.
Глянуць адчужана зверху ўніз —
святое жаночае права.

Ёсць нешта ў ёй ад гор і зор.
Ды ўсё-ткі зямны яшчэ болей
позірк яе, яе дакор —
аснова зямной любові.

Ёсць ветра бег, ёсць каханне наспех,
смех, грубы ў сваёй прыроднасці…
Самы вялікі мужчынскі наш грэх —
грэх супраць ясаночай гордасці.

Падобныя старонкі

творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-жаночая-гордасць.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki