Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:генадзь-бураўкін:генадзь-бураўкін-жанчын-прыгожых-трэба-б

Генадзь Бураўкін — Жанчын прыгожых трэба берагчы...

Жанчын прыгожых трэба берагчы
Ад пошласці, каварства і знявагі,
I ад мяшчанскай зайздрасці і звягі,
I ад залішняй ветласці і ўвагі,
I ад рукі нахабнай на плячы.

Яны прыйшлі на грэшную зямлю,
Як сны і летуценні залатыя,
Жаданыя і трошачкі святыя,
Нязнанага суладдзя панятыя, –
Святлом напоўніць вечнае «люблю».

Не дайце іх зняславіць і запляміць,
Не рвіцеся ўчыняць над імі суд.
Хай горда па жыцці яны нясуць
Вясны юначай радасную памяць,
Зачаравання невыказны цуд…

1985

Падобныя старонкі

творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-жанчын-прыгожых-трэба-б.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki