Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдуард-акулін:эдуард-акулін-асенні-рытурнэль

Гэта старая версія дакумента!


Эдуард Акулін — Асенні рытурнэль

Верасень
залеў самлелых верадам
тушыць лета жар, рассыпаны па
верасе

На кастрах
з бульбоўніку і лісця
грэе пальцы золкія кастрычнік.

Лістапад
птушыную блакаду
сіліцца прарваць паміж прысадаў.

Падобныя старонкі

творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-асенні-рытурнэль.1755963881.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki