Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдуард-акулін:эдуард-акулін-анёл-страцім

Гэта старая версія дакумента!


Эдуард Акулін — Анёл-Страцім

Мне прысніўся Максім Багдановіч —
беларускі Анёл-Страцім
у біблейскім вянку цярновым,
у пражылках густых крыві…

Мовіў ён, і паўночны вецер
яго словы між хмар разнёс:
— Ні на тым, ні на гэтым свеце
не лічыце валошак-слёз,

не чытайце чужыя пісьмы,
не давайце святыні псам…
І растаў у нябеснай высі,
там, дзе ззялі сляды Хрыста.

Падобныя старонкі

творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-анёл-страцім.1755963881.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki