творы:эдуард-акулін:эдуард-акулін-анёл-страцім
Эдуард Акулін — Анёл-Страцім
Мне прысніўся Максім Багдановіч —
беларускі Анёл-Страцім
у біблейскім вянку цярновым,
у пражылках густых крыві…
Мовіў ён, і паўночны вецер
яго словы між хмар разнёс:
— Ні на тым, ні на гэтым свеце
не лічыце валошак-слёз,
не чытайце чужыя пісьмы,
не давайце святыні псам…
І растаў у нябеснай высі,
там, дзе ззялі сляды Хрыста.
Падобныя старонкі
творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-анёл-страцім.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin