Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-багдановіч:максім-багдановіч-вадзянік

Максім Багдановіч — Вадзянік

Сівавусы, згорблены, я залёг між цінай
І гадамі грэюся – сплю на дне рэкі.
Твар травой аблутана, бытцам павуцінай,
Засыпаюць грудзі мне жоўтые пяскі.

Над вадой ля берага ціха сьпіць асока,
Ды лаза зялёная жаліцца-шуміць,
Хвалі ціха коцяцца і бягуць далёка, –
І усё навокала сном адвечным сьпіць.

Адказы на пытанні:

1. Аўтар паказвае Вадзяніка такім, як ён уяўляўся старажытным беларусам:


Сівавусы, згорблены, я залёг між цінай
І гадамі грэюся – сплю на дне ракі.
Твар травой аблытаны, быццам павуцінай,
Засыпаюць грудзі мне жоўтыя пяскі.


2. Мясціны, дзе жыве гаспадар ракі, таксама быццам бы жывыя:


Над вадой ля берага ціха спіць асока,
Ды лаза зялёная жаліцца-шуміць,
Хвалі ціха коцяцца і бягуць далёка…


3. Асака, лаза і хвалі быццам ажываюць у вершы. Аўтар выкарыстоўвае для гэтага метафару: асака спіць, лаза жаліцца, хвалі бягуць.

4. Верагодна Максім Багдановіч захапляўся беларускай культурай, вывучаў міфалагічныя паданні і апісанні паганскіх багоў. Гэта і паўплывала на яго творчасць, уяўленне.

Падобныя старонкі

творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-вадзянік.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki