Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-хто-пачынае-дзень

Гэта старая версія дакумента!


Эдзі Агняцвет — Хто пачынае дзень?

Раней за ўсіх устаў шафёр,
пабег да гаража.
Не любіць соннай цішыні,
гарачая душа!

Ён – неспакойны чалавек –
хацеў бы сто гадоў
цагліны цёплыя вазіць
для новых гарадоў.

Устане рана хлебапёк,
адчуе смачны пах,
і пойдзе жытні свежы хлеб
з румянцам на шчаках.

Па-свойму радуе маляр
прыроду і людзей:
прыносіць колеры вясны
вясёлы чарадзей.

Спытайся ў сонца і зямлі,
спытайся ў чыстых рэк:
– Хто пачынае новы дзень?
– Рабочы чалавек!

Падобныя старонкі

творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-хто-пачынае-дзень.1755963881.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki