творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-хто-пачынае-дзень
Эдзі Агняцвет — Хто пачынае дзень?
Раней за ўсіх устаў шафёр,
пабег да гаража.
Не любіць соннай цішыні,
гарачая душа!
Ён – неспакойны чалавек –
хацеў бы сто гадоў
цагліны цёплыя вазіць
для новых гарадоў.
Устане рана хлебапёк,
адчуе смачны пах,
і пойдзе жытні свежы хлеб
з румянцам на шчаках.
Па-свойму радуе маляр
прыроду і людзей:
прыносіць колеры вясны
вясёлы чарадзей.
Спытайся ў сонца і зямлі,
спытайся ў чыстых рэк:
– Хто пачынае новы дзень?
– Рабочы чалавек!
Падобныя старонкі
творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-хто-пачынае-дзень.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin