творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-маме
Эдзі Агняцвет — Маме
Калі б магла вясёлку з неба зняць,
Я падарыла б маме.
Каб з хмарак я магла дыван саткаць,
Я падарыла б маме!
Пралескі ўсіх лясоў і стужкі рэк
Я падарыла б маме.
I ласку, і цяпло на доўгі век
Я падарыла б маме!
Святло бяроз і песеньку малой
Сініцы сінякрылай –
Хачу паднесці ўсё, што мне самой
Матуля падарыла.
Падобныя старонкі
творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-маме.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin