Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-параска-і-падказка

Эдзі Агняцвет — Параска і падказка

– Скажы, Параска,
Калі ласка,
Якую ты чытала казку?

Параска думае: «Ой, ой,
Я ж не чытала ні адной!»

Хтось шэпча ў класе:
– Курка Раба…
Параска кажа:
– Мурка-жаба.
Хтось шэпча:
– Журавель і чапля.
– Я помню:
«Муравей і шабля».

– Скажы, Параска, калі ласка,
Якіх ты ведаеш звяроў? –
Тут чхнуў яе сусед Пятроў.
Яму шапнулі:
– Будзь здароў!
Параска, не дачуўшы слоў,
Сказала:
– Ведаю кароў.

– Вось дык цікава, звер – карова!
Скажы нам,
Пражыць не можаш ані дня?

Маўчыць Параска… Цішыня…
Глядзіць яна ва ўсе бакі.
Глядзіць на столь і на падлогу,
Хто прыйдзе ёй на дапамогу?

Знайшоўся жартаўнік такі,
Што гучна прашаптаў:
– Падказка.
– Падказка! –
Крыкнула Параска.

А я не ведаю, браткі,
Ці гэта быль,
Ці гэта казка.

Падобныя старонкі

творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-параска-і-падказка.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki