Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-маме

Гэта старая версія дакумента!


Эдзі Агняцвет — Маме

Калі б магла вясёлку з неба зняць,
Я падарыла б маме.
Каб з хмарак я магла дыван саткаць,
Я падарыла б маме!

Пралескі ўсіх лясоў і стужкі рэк
Я падарыла б маме.
I ласку, і цяпло на доўгі век
Я падарыла б маме!

Святло бяроз і песеньку малой
Сініцы сінякрылай –
Хачу паднесці ўсё, што мне самой
Матуля падарыла.

Падобныя старонкі

творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-маме.1755963880.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki