Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-грамацеі

Эдзі Агняцвет — Грамацеі

Саня – першы грамацей,
А за ім ідзе Мацей.
Саня піша:
«Роўна ў восім
На футбол з’евіцьца просім».
– Непісьменная аб’ява,
Класу нашаму – няслава!
Раззлаваўся грамацей.
Перапісвае Мацей:
«У нідзелю роўна ў восям
На футбол з’явіца просям».
– І куды вы ўсе глядзелі?
Не ў «нідзелю»,
А ў «недзелю», –
Хомка – трэці грамацей –
Напісаў яшчэ прасцей.
Цэлы стос паперы чыстай
Сапсавалі футбалісты…

Падобныя старонкі

творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-грамацеі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki