Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-вельмі-ветлівы-мікіта

Эдзі Агняцвет — Вельмі "ветлівы" Мікіта

У спякоту або ў студзень,
Між палёў і гарадоў,
Людзі ўсе ідуць як людзі:
– Добры дзень!

– Салют!

– Здароў!


Усміхнецца той другому –
I абодвум весялей.
Толькі ён выходзіць з дому,
Як гусак ці Бармалей:

I надзьмуты, і сярдзіты
Вельмі «ветлівы» Мікіта!
Ён паклаў свой «добры дзень»
У партфель або ў кішэнь?

I каго ён пераймае?..
У дрымучых джунглях слон
Галавой слану ківае –
Аддае і слон паклон.

А як звонка ў пушчы нашай!
Берасцянка: – Цінь-цінь-цень!
– Добры дзень! – шчыгол адкажа.
Праўда, пень маўчыць як пень.

I надзьмуты, і сярдзіты
Вельмі «ветлівы» Мікіта!
Ён паклаў свой «добры дзень»
У партфель або ў кішэнь?

Падобныя старонкі

творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-вельмі-ветлівы-мікіта.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki