творы:уладзімір-караткевіч:уладзімір-караткевіч-лісце
Уладзімір Караткевіч — Лісце
Восень прайшла пералескамі,
Па няголеным ржышчы ніў,
Чырвонымі арабескамі
Лісце лес ураніў.
Глянь на зямлю залатую,
Пяшчотную, сумную, чыстую,
Нехта па ёй вандруе,
Ў паветра ўзнімаючы лісце.
Струменьчыкам тонкім лісце.
Медзь на азёрах сплывае,
Сум у небе імглістым…
Як песня, з галін злятае
Лісце, лісце,
Залацістае лісце,
Сто лісцяў,
Дзесяць лісцяў,
Ліст.
Падобныя старонкі
творы/уладзімір-караткевіч/уладзімір-караткевіч-лісце.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin