творы:уладзімір-жылка:уладзімір-жылка-як-ўсё-ў-жыцці
Гэта старая версія дакумента!
Уладзімір Жылка — Як ўсё ў жыцці...
Як ўсё ў жыцці, яшчэ вясна
Мінула ў вечнасць назаўсёды.
Памножыла тугу й нягоды,
Як ўсё ў жыцці, яшчэ вясна…
Душы ж як бы чагосьці шкода,
А думка за адной адна:
Ў тваім жыцці яшчэ вясна
Мінула ў вечнасць назаўсёды.
1921
Падобныя старонкі
творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-як-ўсё-ў-жыцці.1755963873.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin