Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-я-шчыра-люблю

Сяргей Грахоўскі — Я шчыра люблю...

Я шчыра люблю
Неспакойных і смелых,
I тых,
Што сабе не даруюць віну,
Люблю маладых
I люблю пасівелых,
Вясёлых люблю,
А кахаю адну.

Каханне не мае
Ні межаў, ні стажу,
Каханне прыносіць
Заўжды навіну.
I, мабыць, ніколі
Ніхто не адкажа,
За што ён кахае
На свеце адну.

1964 г.

Падобныя старонкі

творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-я-шчыра-люблю.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki