творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-раніца
Гэта старая версія дакумента!
Сяргей Грахоўскі — Раніца
Раз, два, тры, чатыры, пяць –
добра раненька ўставаць.
З самага пачатку
я раблю зарадку.
Чышчу зубы, мыю вушы,
пяць хвілін стаю пад душам -
дожджык хвошча па спіне,
дожджык слухае мяне.
То ён цёплы, то халодны,
то калючы, то лагодны.
Раз, два, тры, чатыры, пяць –
добра раненька ўставаць!
Падобныя старонкі
- раніцою
- вясновая-раніца
творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-раніца.1755963870.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin