Раз, два, тры, чатыры, пяць –
добра раненька ўставаць.
З самага пачатку
я раблю зарадку.
Чышчу зубы, мыю вушы,
пяць хвілін стаю пад душам -
дожджык хвошча па спіне,
дожджык слухае мяне.
То ён цёплы, то халодны,
то калючы, то лагодны.
Раз, два, тры, чатыры, пяць –
добра раненька ўставаць!