Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-хрыпаты-пеўнік

Станіслаў Шушкевіч — Хрыпаты пеўнік

Захварэў пявун, ахрып,
Быў у пеўня страшны грып.
Маці – курыцу-квактуху –
Не любіў, крыклівы, слухаць.
Швэндаўся па садзе босы,
Абтрасаў на траўцы росы,
Пасля гульняў, прапацеўшы,
Ён крычаў, на плоце сеўшы.
Па халодных лазіў лужах,
Вось таму і занядужаў.

1957

Падобныя старонкі

творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-хрыпаты-пеўнік.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki