творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-свавольнікі
Станіслаў Шушкевіч — Свавольнікі
Два мядзведзі-мішкі
Падкідалі шышкі.
Як скакалі праз кусты,
Дык абшарпалі хвасты.
Селі побач на пяньку
Пад ялінамі ў цяньку,
Плачуць, азіраюцца –
Мама будзе лаяцца.
1957
Падобныя старонкі
творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin