Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-верабейка

Станіслаў Шушкевіч — Верабейка

Верабейка ўвесь дрыжыць:
– Як тут жыць? Як пражыць?
Набліжаецца зіма,
Цёплай вопраткі няма.
Цык-цырык! Цык-цырык!
Я ад холаду адвык.
I азяб я, і прамок,
Слаба грэе мой пушок.
Вецер. Холад. Дождж імжыць…
Як тут жыць? Як пражыць?
Цык-цырык! Цык-цырык!
Я ад холаду адвык.


1957

Падобныя старонкі

творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki